Перайсці да зместу

Гісторыя Саудаўскай Аравіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гісторыя Саудаўскай Аравіі — гісторыя не толькі адной з самых уплывовых краін мусульманскага свету. Гэта адначасова і гісторыя ісламу — сустветнай рэлігіі.

Старажытны час

[правіць | правіць зыходнік]

Аравійскі паўвостраў з’яўляецца радзімай семіцкіх плямён. Ужо ў II-м тыс. да н.э. большасць паўвострава засялялі старажытна-арабскія плямёны. У I-м тыс. да н.э. тут склаіся першыя дзяржавы: Мінейскае, Сабейскае, Хім’ярыцкае царствы. У IV—VI стст. н.э. у Аравіі фарміравалася адзіная арабская народнасць адначасова з узвышэннем вобласці Хіджаз на захадзе Аравіі.

У пачатку VII ст. ў Хіджазе ўзнікла новая рэлігія — іслам, які здолеў аб’яднаць арабскія плямёны. У выніку арабскіх заваяванняў паўстала вялікая дзяржава — Арабскі халіфат са сталіцай у Медыне. Каля 660 г. халіф Муавія I перанёс сталіцу халіфата з Медыны ў Дамаск, пасля чаго Аравія страціла становішча цэнтра дзяржавы.

У пачатку XVI ст. туркі-асманы ўсталявалі кантроль над заходнімі раёнамі Аравіі — Хіджазам і часткай Асіра, а ў XIX ст. англічане падпарадкавалі паўднёвае і ўсходняе ўзбярэжжа. Але цэнтральныя вобласці захавалі сваю незалежнасць. У пачатку XVIII ст. у Недждзе, у аазісе Дэрыя, каля сучаснага Эр-Рыяда ўзнік эмірат на чале з дынастыяй Саўдыдаў, якую заснаваў Сауд (памёр у 1725 г.). Яго сын Мухамед ібн Сауд у 1745 г. падтрымаў рэлігійнага рэфарматара Мухамеда ібн Абд-аль Вахаба, заснавальніка рэлігійна-паллітычнага руху вахабізму. Пад сцягам вахабізму Саўдыды аб’ядналі Неджд і заваявалі большую частку Аравіі. У 18111818 гг. войскі правіцеля Егіпта Мухамеда Алі разграмілі дзяржаву вахабітаў. У 1842 г. Саўдыды аднавілі свій эмірат са сталіцай у Эр-Рыядзе (праіснаваў да 1891 г.).

Ібн Сауд з Ф. Д. Рузвельтам падчас Ялцінскай канферэнцыі, 1945

У 1902 г. адзін з Саўдыдаў Абд-аль-Азіз адваяваў Эр-Рыяд і абвясціў сябе правіцелем вахабіцкай дзяржавы пад імем Ібн Сауда (19021953 гг.). У 1906 г. ён усталяваў уладу над усім Недждам, заваяваў Эль-Хасу (1913 г.), Асір (1920 г.) і Хіджаз (1925 г.). У 1932 г. усе ўладанні Ібн Сауда абвешчаны каралеўствам Саудаўская Аравія. З 1938 г. амерыканская кампанія «Арамка» пачала тут здабычу нафты, прыбыткі ад якой сталі пасля 2-й сусветнай вайны асновай эканамічнага росквіту Саудаўскай Аравіі.

Ператварэнне ў рэгіянальную дзяржаву

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Другой сусветнай вайны кароль Абдэль Азіз ібн Сауд, клапоцячыся аб умацаванні сваёй улады, прыкладаў нямала намаганняў да таго, каб вырашыць праблемы «развіцця пустыні» на аснове захавання традыцыйнага ладу жыцця. Ён планаваў і будаваў студні, павялічваў абрашэнне апрацоўваных земляў у аазісах, ствараў дзяржаўныя фермы, праводзіў культывацыю пашы. Гэта рабілася ў мэтах пераходу качавых плямён да аселага ладу жыцця. Кароль вылучаў значныя сродкі для плямён у выглядзе субсідый, каб забяспечыць палітычную лаяльнасць і падтрымку племянной знаці. Спрабуючы славіцца «добрым» каралём, Сауд адорваў шэйхаў і правадыроў, вёў раскошны лад жыцця, пакараючы навакольных асляпляльным багаццем свайго двара. Аднак працэсы развіцця саудаўскай эканомікі, як і працэсы ўмацавання палітычнай улады, складаліся зусім у іншых сферах.

Аравійскія кіраўнікі хутка адчулі смак нафтавых прыбыткаў і запатрабавалі ад амерыканцаў перагляду доляй ўдзелу ў даходах ад нафтавай здабычы. Пасля працяглых і вострых перамоваў у 1950 г. было прынята рашэнне аб роўным размеркаванні даходаў ад нафтаздабычы. На працягу некалькіх гадоў адсталая Саудаўская Аравія стала ператварацца ў сучасную дзяржаву з развітой эканомікай. Пабудаваныя трансаравійскія нафтапровады з нафтавага раёна Аравіі Абкайк да ліванскага порта Сайда, з улікам стварэння спецыялізаванага порта Рас-Танура значна пашырана яго гавань. Экспарт нафты стаў галоўнай крыніцай бюджэтных сродкаў Саудаўскай Аравіі. 90 % бюджэту дзяржавы складалі даходы ад экспарту нафты.

Штогадовае павелічэнне экспарту нафты вяло да змены сацыяльнай структуры аравійскага грамадства. Пачаўся працэс фарміравання новых класаў. На базе племянной і гарадской арыстакратыі, набліжаных да караля, расла і мацнела буйная банкаўская і прамысловая буржуазія. З’явілася сярэдняя і дробная гандлёвая буржуазія, маса дробных рамесных майстэрняў. У працэсе гэтых змяненняў адбывалася пауперызацыя сялянства, спусташэнне нізавых слаёў качавых і паўкачавы плямён. Новыя прамысловыя прадпрыемствы папаўняліся прадстаўнікамі з Еўропы, Амерыкі, краін Блізкага Ўсходу. Нягледзячы на змяненне сацыяльнай структуры ў грамадстве, ўладары Аравіі не спяшаліся змяняць сваю сацыяльную апору. Родаплемянная знаць і вахабіцкая вярхушка сачылі за выкананнем ісламскіх традыцый і ўстойлівымі правіламі ў аравійскім грамадстве. Ва ўмовах росту эканомікі і сацыяльных змен уладам усё ж удалося захаваць родаплемянную сутнасць адміністрацыйных структур праўлення.

З 1964 г. пры Фейсале (19641975 гг.) пераважная ўвага аддвалася развіццю нафтавай прамысловасці, будаўніцтву інфаструктуры і г.д., быў усталяваны кантроль дзяржавы над здабычай нафты; пазіцыі Саудаўскай Аравіі ўзмацніліся ва ўсім мусульманскім свеце. У 1973 годзе, запатрабаваўшы вяртання Ерусаліма і зняўшы саудаўскую нафту з усіх гандлёвых пляцовак, Фейсал справакаваў сусветны энергетычны крызіс. Радыкалізм караля падабаўся не ўсім і праз два гады ён быў застрэлены ўласным пляменнікам. Пасля яго смерці, пры каралi Халідзе знешняя палітыка Саудаўскай Аравіі стала больш ўмеранай. Пасля Халіда трон атрымаў у спадчыну яго брат Фахд.

Ірана-іракская вайна 1980 — 1980 гг. падштурхнула Саўдыдаў да пошуку і замацавання сувязей з княствамі Персідскага заліва. Яны сталі ініцыятарамі стварэння ў 1981 г. Савета супрацоўніцтва арабскіх дзяржаў Персідскага заліва, які аказваў дапамогу Іраку ў вайне з Іранам. Падчас Кувейцкага крызісу 1990—1991 гг. Саудаўская Аравія выступіла супраць іракскай акупацыі Кувейта і далучылася да шматнацыянальнай кааліцыі супраць Ірака.

ХХІ стагоддзе

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці Фадха ў 2005 годзе каралём стаў Абдала — сын усё яшчэ першага караля ад яго восьмай жонкі, а ў 2015 годзе — яго брат Салман, 25-ы сын таго ж караля.

У наш час Саудаўская Аравія — адна з найбольш уплывовых дзяржаў мусульманскага свету. Яе ўрад аказвае вялікую фінансавую дапамогу іншым мусульманскім краінам. Таксама Саудаўская Аравія падтрымлівае адзінаверцаў сунітаў у рэгіёне і з’яўляецца найбольш сур’ёзнай процівагай магутнаму шыіцкаму Ірану. Саудаўская Аравія з’яўляецца стратэгічным партнёрам ЗША ў рэгіёне.

Жорсткая ўнутраная палітыка стала зарукаю палітычнай стабільнасці, што асабліва важна ў вірлівым у 2010-я арабскім свеце. Тым не менш, 2010-я пачаліся для краіны неспакойна. У 2011 у горадзе Эль-Каціф і правінцыі Усходняя адбыліся шыіцкія хваляванні[1]. Каб не даць пратэстам набраць абароты, ўлады краіны забаранілі мітынгі і дазволілі паліцыі прымяняць любыя меры. Хваляванні ўлегліся, а адзін з шыіцкіх лідараў, аятала Ан Німр быў схоплены і ў 2016 пакараны смерцю.

У 2017 Саудаўская Аравія ачоліла «Квартэт», які пачаў блакаду Катара, абвінаваціўшы яго ў рассадніцтве тэрарызму і сяброўстве з шыіцкім Іранам.

Зноскі